Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

ВАМИ ГОРДИТСЯ ГИМНАЗИЯ!

Дата: 9 апреля 2017 в 07:50, Обновлено 11 апреля 2017 в 16:58
616 просмотров

Поздравляем учащихся гимназии Андрюка Никиту и Юрковца Андрея,завоевавших на заключительном этапе республиканской олимпиады по учебному предмету "Технический труд" дипломы II степени

Іх ведаюць у Рэспубліцы,

імі ганарыцца гімназія.

         Калі мы гаворым пра алімпіядны рух, пра тое, як здабыць узнагароду самай высокай якасці, то пачынаць патрэбна з настаўніка. Есць настаўнік – есць вынік.

         У 2013 годзе на працу ў гімназію прыйшоў малады настаўнік Стральчэня Петр Мікалаевіч. І з гэтага моманту алімпіядны рух па прадмеце “Тэхнічная праца” пачаў набіраць хуткасць. У гімназіі знайшлося шмат юнакоў, якія хацелі б навучыцца рабіць розныя рэчы сваімі рукамі. Але сярод усіх вучняў, на той час, вылучыўся сваей стараннасцю і працавітасцю Андрук Мікіта. Яшчэ ў 2014 годзе ен, вучань 6 класа, пачаў старанна рыхтавацца да сваіх перамог, сярод якіх шмат раённых і абласных дасягненняў. Два гады назад да алімпіяднага руху па тэхнічнай працы далучыўся яшчэ адзін вучань гімназіі Юркавец Андрэй. І справа ў хлопцаў пайшла шпарчэй. Удвух можна было паспрачацца, дапамагчы адзін аднаму, знайсці карацейшы спосаб рашэння задачы. У 2015/2016 навучальным годзе Мікіта і Андрэй становяцца пераможцамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па тэхнічнай працы. Атрымалі дыпломы I і III ступеней адпаведна. Мікіта трапляе ў зборную каманду Гомельскай вобласці па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды. Нажаль, хлапчуку тады чуць-чуць не хапіла да заветнага дыплома. Яго творчы праект “Шахматы”, падрыхтаваны сумесна з настаўнікам, атрымаў высокую адзнаку, але крыху не хапіла майстэрства.

         2016/2017 навучальны год. Зноў нашы юнакі перамагаюць на раённым, затым на абласным (у Мікіты дыплом I ступені, у Андрэя - II ступені) этапах рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Яны двойчы праходзяць падрыхтоўку  на зборах у г. Жлобіне ў ліку лепшых, якім выпаў гонар прадстаўляць нашу вобласць, раён, гімназію на рэспубліканскім узроўні. Зноў ідзе ўзмоцненая падрыхтоўка, зноў нястомная праца па 6-10 гадзін у дзень. І ўвесь час разам з імі іх настаўнік, Петр Мікалаевіч, які вучыць, падказвае, накіроўвае, дае слушныя парады. З 27 па 31 сакавіка гэтага года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці больш за 40 вучняў з усіх абласцей і сталіцы нашай краіны змагаюцца за званне лепшых. Нашы юнакі перамагаюць, яны атрымліваюць дыпломы II ступені.

         І зноў Петр Мікалаевіч даказаў, што ен майстар сваей справы, што ў першыню ў парадзе інтэлекту, эрудзіцыі і ўменняў  перамогу атрымалі адразу два яго навучэнцы.

         Нашы вучні засталіся задаволеныя сваімі вынікамі. Мікіта і Андрэй спадзяюцца на перамогу ў наступным годзе, падрыхтоўку да якой ужо пачалі ў майстэрні гімназіі.

         Вялікі дзякуй бацькам і настаўнікам за моцную падтрымку, якую адчувалі хлапчукі на працягу ўсяго алімпіяднага марафону.

         А нашым вучням Мікіце і Андрэю, іх настаўніку Пятру Мікалаевічу, жадаю не спыняцца на дасягнутым, ісці далей, да новых вяршынь, да новых перамог. Бо толькі ў перамогаг, вялікіх і малых, загартоўваецца і сталее чалавек, становіцца тым, кім павінен быць у жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.