Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Изменения в правилах приёма документов

Дата: 6 апреля 2018 в 10:31
406 просмотров

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
ад 20 снежня 2011 г. № 283

«95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за
выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнік
непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі ў перыяд

з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў I–XI класы (у тым ліку пры прыёме
для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых
жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры прыёме ў X–XII (XI–XIII) класы
вячэрняй школы і вячэрнія класы), за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой
дадзенага пункта.
Заява падаецца асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы):
у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій –
каледжаў мастацтваў;
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў,
устаноў вышэйшай адукацыі;
у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы
гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас
ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;
у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых
школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме для
прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых
сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X і
XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.